| Рымкевіч - зборнік задач па фізіцы |
[Apr. 9th, 2012|10:45 am] |
|
Патрэбны задачнік на беларускай мове. А.П. Рымкевіч - Зборнік задач па фізіцы для 9-11 класаў сярэдняй школы. Год выдання ня мае значэння. У ідэале 2-3 штукі. Паглядзіце калі ласка ў сябе на палічках і падзяліцеся калі не шкада. |
|
|
| (no subject) |
[Dec. 20th, 2009|09:30 pm] |
|
Я зараз навучаюся ва Ўніверсытэце Вроцлаўскім у Інстытуце фізыкі тэарэтычнай(pl)(en). І ў нас ёсць навуковае кола тэарэтычнае фізыцы(KNFT) (pl). Агульна большасьць нашае дзейнасьці абмяжоўваецца арганізацыяй нейкіх цікавых сустрэч з гасьцямі Ўнівэрсытэту й яго супрацоўнікамі. Таксама самі рыхтуем нейкія матэрыялы. Наш унівэрсытэт праводзіць зімовую школу ў Лёндку Здруй(en) і нашае кола ў рамах гэтае школы арганізуе лекцыі для студэнтаў. Але агульна з наступнага года зьбіраемся расшырыць нашу дзейнасьць і узяць удзел\арганізаваць нейкі навуковы праэкт (у рамах таго што здолеюць студэнты). І як прадстаўнік гэтага кола, прапаную супрацоўніцтва з усімі зацікаўленымі асобамі й арганізацыямі. |
|
|
| Беларуская вікіпэдыя |
[Dec. 15th, 2009|05:30 pm] |
Запрашаю спадарства напаўняць пакрысе фізыка-матэматычную галіну беларускае вікіпэдыі: http://be-x-old.wikipedia.org/ , посьціць там прыведзеныя ніжэй (тут у суполцы) артыкулы ў адпаведнасьці з аўтарствам і г.д.
Беларусаў павінны ведаць, як і беларускую навуку! |
|
|
| Месяц, Плеяды, Меркурый |
[Apr. 27th, 2009|10:45 am] |
26.04.09 была рэдкая з'ява на небе. Месяц, Меркурый, Плеяды на адлегласці каля 2,5 градусаў.
 21-58, Canon EOS Rebel XT і аб'ектыў Юпітэр-37А, ISO 800, 1" Месяц, Плеяды, Меркурый і драты … куды ж ад іх дзецца :(
 22-00, Zenisthar 66 SD APO і Canon EOS Rebel XT, ISO 800, 1,6" Месяц і Меркурый У тэлескоп Zenisthar 66 SD APO з акулярам Tele Vue 3-6 mm Nagler Zoom на ўсіх павелічэннях (х64-х128) выдатна бачны жоўты серп Меркурыя.
 22-15, Zenisthar 66 SD APO и Canon EOS Rebel XT, ISO 800, 2” Луна и Плеяды |
|
|